Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Экскурсія ў Гарадоцкі краязнаўчы музей

Памяць жыве…

  27 снежня вучні 9-11 класаў Пальмінскай школы  пабывалі на экскурсіі ў Гарадоцкім краязнаўчым музеі. Яны наведалі залу, прысвечаную падзеям Вялікай Айчыннай вайны, праслухалі лекцыю “Вызваленнне г.Гарадка і Гарадоцкага райна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Інфармацыя, якую атрымалі вучні, была змястоўнай і карыснай: вучні пазнаёміліся з некаторымі фактамі, якіх не знойдзеш ні ў падручніку па гісторыі, ні ў іншай літаратуры. А гэта важна, бо пра тое, што адбывалася ў гады ваеннага ліхалецця на нашай гарадоцкай зямлі, дзеці павінны ведаць у першую чаргу. І  вось такія экскурсіі ў гэтым вельмі дапамагаюць. А ваенныя экспанаты, што ўбачылі вучні, папоўнілі веды і далі магчымасць уявіць, якія выпрабаванні выпалі на долю людзей у гады ваеннага ліхалецця.

 

   Нам усім, хто любіць сваю малую радзіму, каму дарагая маці-Беларусь, трэба  захоўваць памяць аб мінулай вайне для наступных пакаленняў!Как такога больш ніколі не паўтарылася!

Дошчыч Алена Мікалаеўна,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Пальммінская СШ”

Разделы сайта