Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

“Жывое ў вяках беларускае слова”

Літаратурна-музычная кампазіцыя “Жывое ў вяках беларускае слова”. 

      

               

Літаратурна-музычная кампазіцыя

“Жывое ў вяках беларускае слова”

Мэта:

- далучаць дзяцей да духоўных скарбаў свайго народа;

 -фарміраваць цікавасць і павагу да роднага слова, да культуры і гісторыі беларускага народа, да  беларускай мовы як актыўнага сродку патрыятычнага і нацыянальнага выхавання.

 

Ход мерапрыемства

 

Гучыць  песня “Гаворка беларуская”

Вядучы 1. Добрыя дзень, паважаныя сябры! Наша сённяшняе мерапрыемства  мы прысвячаем сваёй роднай мове, нашаму непаўторнаму беларускаму слову.

Вядучы 2.21 лютага ва ўсім свеце будзе адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Чаму для святкавання быў абраны гэты дзень?  21 лютага ў далёкім для нас 1952 годзе загінулі 5 студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла стуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш. Адзначаецца гэты дзень з 2000 года.

Вядучы 1. Па дадзеных ЮНЕСКА ў свеце існуе больш за 6000 моў, 95% з якіх знаходзіцца ва ўжытку ў насельніцтва планеты. Частка моў не мае  сваёй пісьменнасці. Больш за палову існуючых моў свету знаходзяцца на мяжы вымірання. Тысячы моў не выкарыстоўваюцца ў сістэме адукацыі і не прадстаўлены ў Інтэрнеце.

Вядучы 2. Кожны месяц знікаюць 2 мовы. Яшчэ нядаўна налічвалася да 8000 самастойных моў. Сёння іх на 2000 менш.

Вядучы 1. Ці доўга пражыве дрэва, калі ў яго абсякуць карані? Якім стане чалавек, калі ў яго забяруць родную мову? І сёння гонар і абавязак усіх нас — шанаваць родную мову, абараняць яе ад ворагаў і крыўдзіцеляў. Вось  чаму многія беларускія пісьменнікі звяртаюцца да нас, беларусаў, каб мы не цураліся роднага слова, а штодня размаўлялі на роднай беларускай мове.

Юрась Свірка “У нас сваіх хапае слоў …” (9 кл.)

У нас сваiх хапае слоўКрамяных,               росных,                          васiльковыхАд мурагоў i ад лясоў,Ад светлых высяў жаўруковых. У нас хапае слоў сваiх(Іх пазычаць няма патрэбы)Ад чыстых даляў веснавых,Ад глыбiнi улетку неба. Сваiх хапае слоў у насСуровых, мужных, як яднанне,Яны гучаць у грозны часI заклiкаюць на змаганне. У нас хапае слоў такiхЧысцюткiх, ядраных, як ранне.Яны выказваюць услыхПяшчоту, ласку i каханне. Хапае слоў i гаманкiх,I мяккiх, як у лузе травы,І, чуйна слухаючы іх,Запамінай не для забавы. У нас хапае рэдкiх слоў,I палюбi ты iх бязмежна.Яны ад чысцінi снягоўI ад пялёсткаў беласнежных. Яны ўвабралi звон крынiц,Шум лесу i дыханне ночы...Ад лiўняў i ад навальнiц –Грымяць, iскрацца i шапочуць. 

Журыцца ўмеюць i звiнець,

Спяваць у шумным карагодзе.

Iх трэба сэрцам разумець

І ўмець знаходзіць у народзе.

 

Вядучы 1. Ні адной на свеце мовай не выкажаш так дакладна свае думкі і пачуцці, як роднай.

Вядучы 2. Дзякуючы слову мы выказваем сваю падзяку і любоў, ганарымся сваёй Радзімаю. І кожны, хто нарадзіўся на гэтай цудоўнай зямлі, не перастае любіць яе.

Песня пра Беларусь (Сініцына С., 8 кл.)

 

Вядучы 1. Мова — душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова — жыве народ, жыве памяць продкаў. Няма роднай мовы — няма народа, няма суцяшэння ў горы, няма слоў радасці.

Вядучы 2. З трывогай пра лёс беларускай мовы гавораць нашы паэты, бо нярэдка людзі забываюць роднае слова, не заўсёды ведаюць гісторыю сваёй зямлі.

Чытальнікі (8 клас)

Дала мне маці гэту мову,

Каб не нямым прыйшоў у свет.

Дала мне маці гэту мову

Як спадчыну і запавет.

З такою моваю не сорам

I да суседзяў – хоць на Марс.

З любым народам мы гаворым,

I людзі разумеюць нас.

 

Ільняная і жытнёвая. Сялянская.

Баравая ў казачнай красе.

Старажытная. Ты самая славянская.

Светлая, як травы ў расе.

Выразная, вольная, пявучая,

Мова беларуская мая!

 

З легендаў і казак былых пакаленняў, 

 З калосся цяжкога жытоў і пшаніц,

 З сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,

 З грымучага ззяння бурлівых крыніц,

 З птушынага шчэбету, шуму дубровы,

 I з гора, і з радасці, і з усяго

 Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

 Святыні народа, бяссмерця яго,—

 Ты выткана, дзіўная родная мова.

 

Калі шануеш нашу мову,

Якую продкі збераглі,

Скажы на ёй такія словы,                                                                     

 Каб у вяках яны жылі.

Каб той, хто прыйдзе за табою,

Не папракаў цябе ні ў чым,

А ўзяў бы мову, нібы зброю,

Каб для нашчадкаў зберагчы.

 

Вядучы 1.

Адкрываю,як свет,  нанова

Беларускае  роднае слова,

Пералівістае –  як праменьчык,

Вясёлкавае – як ручэй,

Цёплае – як агеньчык

Добрых тваіх вачэй,

Вядучы 2.

Светлае – як маланка,

Гнеўнае –  як пярун,

Ціхае – як калыханка,

Вечнае – як Беларусь!

 

Песня пра Беларусь(5 кл.)

 

Вядучы 1. Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён павінен размаўляць  з роднымі, сябрамі, знаёмымі.

Вядучы 2. Мы з вамі жывём у Беларусі, таму наша родная мова– гэта беларуская мова. Кожны чалавек павінен ведаць сваю мову, умець спяваць народныя песні, танчыць народныя танцы, ведаць, як адзначаліся спрадвеку святы на нашай зямлі.

Вядучы 1. Дарэчы, наша беларуская мова прызнаная ЮНЕСКА другой у свеце па мілагучнасці пасля італьянскай.

 

П. Броўка.”Калі ласка!” (10 клас)

У любімай мове роднай, наскай,

Ах, якія словы:”Калі ласка!..”

Як звіняць яны сардэчнаю струною,

Праз усё жыццё ідуці са мною.

Трапіць госць у будзень, а ці ў свята:

-Калі ласка, калі ласка ў хату!

Не паспелі сесці пры сустрэчы,

Як патэльня засквірчэла ў печы,

Ды і чарка бліснула дарэчы.

Бульба, смажаніна і каўбаска,

Пакаштуйце, людцы, калі ласка!

Хлопец кажа дарагой дзяўчыне:

-Калі ласка, будзеш гаспадыняй!

Эх, жыццё збудуем мы прыгожа,

Ўсе з табой нягоды пераможам.

Гром грыміць. З нябёсамі размова:

-Калі ласка, цёплы дождж вясновы!

І не вельмі буйны, і не рэдкі –

На сады, на пушчы, на палеткі,

На грыбы, на ягады, на кветкі…

-Калі ласка, сонца, выйдзі з хмары!

Радасцю аблашчы нашы твары,

Ты ўзнімі з сабою нашы мары!

-Калі ласка, -- нашай роднай мовы

Шчырыя і ветлівыя словы.

                              

Вядучы 1.  

Слова-радасць, слова-чары,

Вобраз вечны юных вёсен,

Ёсць ты ўсюды: ў сонцы, ў хмары,

Ты глядзіш праз неба просінь.

Вядучы 2.  

Лашчыш слух мой, слова-ззянне,

Атуляеш сэрца ласкай,

Ноч і вечар, дзень, світанне

Абняло ты, слова-краска.

 

Прыпеўкі “Пальмінскі калейдаскоп” (7 клас)

Вядучы 1.

Цёплыя словы – сонца і хата.

Лепшыя словы – мама і тата.

Вядучы 2.

Смачныя словы – хлеб і суніцы,

Росныя словы – кветкі, крыніца.

Вядучы 1.

Чулыя словы -  сын, калыханка,

Ясныя словы – лета і ранак.

Вядучы 2.

 Мудрыя словы – жыта і поле,

Светлыя словы – вецер і воля.

Вядучы 1.

Даўнія словы – водгулле, род,

Гордыя словы – звон і народ.

 

Інсцэніроўка верша К.Цвіркі “У кнігарні” (6 клас)

Мы прыйшлі ў кнігарню з мамай.
На паліцах — безліч кніг!
Тоўстых, тонкіх — розных самых,
Цэлы свет — у кніжках тых!

— Я куплю табе во гэту...
Гэту й гэту варта ўзяць...
Ты пра ўсе краіны свету
З гэтых кніжак будзеш знаць.

Пра Аўстралію, Аляску,
Чылі, Індыю, Кітай.
Пра Еўфрат во нават казка...
Толькі, сын, бяры чытай.

— О, як добра! Дзякуй, мама!
Я пра іх чытаць люблю.
Толькі б знаць хацеў таксама
Я й пра нашую зямлю.

Пра яе лясы і рэкі,
Пра забытыя гады,
Пра той шлях з вараг у грэкі
I пра казкі-гарады.

I яшчэ — за што, няйначай,
Буду ўдзячны я ўдвайне —
Ты купі на мове нашай,
Беларускай, кніжку мне.

То ж Айчыны нашай мова,
Мова прадзедаў, бацькоў.
У той мове што ні слова —
Дыямент жывы вякоў.

Ці паляк, ці грэк, ці швед там
Мова ў кожнага свая.
Як усе, хацеў бы ведаць
Мову родную і я.

За яе, за край наш любы
У бітвах гінулі дзяды.
I яе ў баях ад згубы
Адстаялі назаўжды.

Невук — хто яе не цэніць.

Ці ж магу я здраджваць ёй:

Я ж не нейкі адшчапенец,

Я ж не нейкі чужаземец

На святой зямлі сваёй.

 

Вядучы 1. Ці то полем, ці то лесам ішлі тры падарожнікі. Ішлі яны тры дні і тры ночы ды яшчэ паўдня. Прытаміліся. Прыселі. Раптам чуюць — спявае нехта.

Прыслухаўся першы:

- Відаць, жаўранак.

Не, — кажадругі, — гэта лес шуміць.

А трэціпрыпаўвухам да зямлі і прашаптаў:

-Дыгэта ж зямля наша спявае.

Вядучы 2. Край легенд, зямля пад белымі крыламі, сінявокая Беларусь – так называюць нашу Бацькаўшчыну. А колькі слоў можна яшчэ падабраць!

Вядучы 1.Той, хто шмат вандраваў за межамі нашай краіны, амаль заўсёды кажа: “У гасцях добра, а дома лепш!” Дзе б Вы ні былі, чаго б толькі не бачылі, але ж заўсёды душа цягнецца да роднай зямлі, роднай хаты.

Песня “Вёсачка мая”

Вядучы 1. Слова  наша роднае – жывое, гаваркое. Чаму жывое? Таму што жыве з чалавекам штохвіліны праз гады і дзесяцігоддзі.  Пакуль жыве чалавек, датуль гучыць з яго вуснаў жывое слова.

Вядучы 2. А слова прамаўляецца, гаворыцца, спяваецца. Услухайцеся, якія адмысловыя назвы маюць беларускія месяцы: студзень, люты, ліпень, жнівень…

Чытальнікі (11 клас)

 Верш П.Панчанкі “Родная мова”

 Кажуць, мова мая аджывае

Век свій ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне ж яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара.

Гэта ластавак шчабятанне,

Звон світальны палескіх крыніц,

Сінь чабору, і барвы зарніц,

І буслінае клекатанне.

Калі ж хто загадае :”Не трэба!” –

Адрачэцца ад мовы народ, --

Папрашу я і сонца , і неба:

Мне не трэба ні славы, ні хлеба,

Асудзіце на безліч нягод.

Толькі месяцаў назвы пакіньце,

Назвы родныя роднай зямлі,

Пра якія з маленства ў блакіце

Бор шуміць і пяюць жураўлі:

Студзень – з казкамі снежных аблокаў,

Люты – шчодры на сіні мароз,

Сакавік – з сакатаннем і сокам

Непаўторных вясновых бяроз.

 

Красавік – час маланак і ліўняў,

Травень – з першым каханнем, сяўбой,

Чэрвень – з ягаднаю зарою,

Ліпень – з мёдам,

З пшаніцаю – жнівень,

Спелы яблычны верасень,

Светлы кастрычнік

У празрыстасці чыстай, крынічнай,

Лістапад – залаты лістапад,

Снежань – першы густы снегапад…

 

Ці плпчу я, ці пяю,

Ці размаўляю з матуляю –

Песню сваю, мову сваю

Я да грудзей прытульваю.

 

Вядучы 1.

Паклон табе, мой беларускі краю!

Ты – мой, я – твой: ад роду і навек.

Я зноў і зноў да сэрца прыкладаю

Твой ліст дубовы – як чароўны лек.

Вядучы 2.

За хлеб, што ем, за песні, што спяваю,

За шчасце звацца іменем тваім –

Паклон табе, мой беларускі краю!

Ты – мой, я – твой: усюды і ва ўсім!

Песня

Вядучы 1. “Бедны той, хто… не мае скарбаў вечных – скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здолее, – гэта любоў да Бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы…” , – сказала вядомая беларуская паэтэса Цётка.

Вядучы 2. Беларуская мова, якую пранёс наш народ праз вякі, з’яўляецца найвялікшым нацыянальным скарбам, які трэба шанаваць і берагчы. Бо пакуль жыве мова, жыве і народ.

 

Песня “Я дзяўчынка  беларусачка”(6 кл.)

 

Вядучы 1.Мову родную беражы.

Вядучы 2. Мовай роднаю даражы.

Вядучы 1.Мову родную шануй.

Вядучы 2.Мовай роднай не гандлюй.

Вядучы 1.Мову родную любі.

Вядучы 2.Мовы роднай не кідай.

Вядучы 1.Мову дзецям перадай.

Вядучы 2.  Мовы не аддай на здзек.

Вядучы 1.Толькі з ёю жыцця век.

 

Відэа “Наша мова”

Вядучы 1.

Звіні ж вякамі, мова, па-над краем –

На пераправе, у лузе, пры сасне.

Жыццё не адмаўляе, а сцвярджае

Адмоўная часцінка мовы – не.

Вядучы 2 .

Не знішчым мы , не страцім, не згубім

Сваіх азёр, лугоў, сваіх лясоў.

І родны край, і мову не разлюбім –

У коджным сэрцы гэты дзеяслоў.

Вядучы 1.Дзякуй усім, хто быў з намі,  хто ўмее слухаць.

Вядучы 2.Дзякуй кожнаму натхнёнаму сэрцу, якое адклікаецца на зоў іншага, здольнага любіць, адчуваць, цаніць.

Вядучы 1. Пойдзем жа адсюль з добрымі словамі, з адкрытымі сэрцамі і чыстымі помысламі!

Разделы сайта