Учащиеся школы (Дейко Валерия, Кунчевский Вадим, Морской Степан, Николаев Константин, Стельмах Евгения, Тарасова Мария, Евстифеев Павел, Синицына Арина, Болдышева Вера) совместно с педагогом Муменковой Л.Л. подготовили и провели фольклорный праздник «Ідзе Багач багаты…»
«Ідзе Багач багаты! Адчыняйце дзверы, хто яму рады!»
Фальклорнае свята
Падрыхтавала: Мумянкова Л.Л.,
настаўнік пачатковых класаў
Мэта: фарміраванне высокамаральнай творчай актыўнай асобы на аснове далучэння да каштоўнасцей нацыянальнай культуры, гісторыі, народных традыцый.
Задачы :
- Пазнаеміць школьнікаў з традыцыямі беражлівых і паважлівых адносін да зямлі, хлеба, працы, бацькоў праз абрад.
- Садзейнічаць фарміраванню правільнага маўлення, узбагачэнню мовы, равіццю творчых здольнасцей.
- Выхоўваць любоў да роднага краю.
Абсталяванне: стол, посуд, печ, ручнік.
Ход свята
Вучань:
Якая прыгожая назва ў нашай краіны-Беларусь! А яшчэ мы завем яе-Радзіма!А яшчэ –Бацькаўшчына! Мы-народ Беларусі. Наша гісторыя пачынаецца ў далекай мінуўшчыне.Мы павінны ведаць свае мінулае. Сення мы пакажам фальклорнае свята “Ідзе Багач багаты! Адчыняйце дзверы, хто яму рады!”
Багач - старажытнае свята заканчэння ўборкі зернавых. Гэтае свята, згодна з павер’ем, забяспечвала ўсіх удзельнікаў шчасцем і дабрабытам. На жаль, у этнаграфічнай літаратуры звесткі пра гэта свята амаль што адсутнічаюць. Таму адраджэнне гэтага абраду сярод школьнікаў вельмі важна.
Неабходна пазнаёміць школьнікаў з традыцыямі беражлівых і паважлівых адносін да зямлі, працы, хлеба, бацькоў, праз абрад вучыць разумець прыгажосць працоўнага чалавека, плённай і ўмелай работы.
Свята праходзіць у школьным музеі “Беларуская хатка” ДУА ”Пальмінская сярэдняя школа”.
Частка 1
На падворку дзяўчаты раскладваюць снапы, плятуць вянкі з каласоў.
1 дзяўчына:
Расло жыта, расло ў полі.
Прыйшлі жнейкі жыта жаць.
Усе разам, усе разам
Прыйшлі жнейкі жыта жаць.
Узялі з сабой сярпочкі.
2 дзяўчына:Сталі жыта падразаць.
Усе разам, усе разам
Сталі жыта падразаць.
Гучыць песня ”А я жала, не ляжала”
А я жала не ляжала.
Тры снапочкі нажала.
Не едзь, паня, па снапочкі,
Прывязі нам збаночкі.
3 дзяўчына:
Так працую, дзяўчаты, замарылася.
4 дзяўчына:
Слухай, я таксама запылілася.
5 дзяўчына:
Так, работка наша пыльная.
6дзяўчына:
Дай суседзям не завідная
Хлопец:
Відаць, Назар, як мядзведзь, недзе кару дзярэць.
1 дзяўчына:
А нашто яму кара?
2 дзяўчына:
Ага, нашто тут вада?
Хлопец:
Эх, вы, кара - у печы паліць.
3дзяўчына:
А вада нам прысмакі варыць.
4 дзяўчына:
Бо іх дачку Адэлю будзем “Багіняй” упрыгожваць.
5 дзяўчына:
На тое і Багач- весяліся, паскач.
Хлопец:
Раскажу я вам, дзевачкі, чаму чалавек хлеб шануе. Быў час, калі ў чалавека ўсякага дабра многа было, асабліва хлеба. Кавалкіяго валяліся і па двары, іпад лаваю, іў хляве - усюды.
Убачыўгэта Бог і адабраў хлеб у людзей. Настаў голад, і людзі памерлі б усе.
1 дзяўчына:
Як усе?
Хлопец:
Так старыя людзігавораць. Але кот і сабака падышлі да Бога і сталі прасіць хлеба. Бог даўім па каласку.
2 дзяўчына:
І яны пачалісеяць?
Хлопец:
Не, чалавек адабраў у іх каласы, пасеяў, нажаў многа хлеба, але ўжо пачаўшанаваць яго.
3 дзяўчына:
Канец быў ніўцы, канец.
4 дзяўчына:
Сплялі мы “Багіні” вянец.
Антоніха:
Сюды,мае дзевачкі, сюды,у нас ужо і сталы засцелены.
Хлопец:
І кубкі паналіваны.
1 дзяўчына:
Так, як Назар жонку абдымае,такое ён жыта мае.
2 дзяўчына:
Абдымай, Назар, часцей, будзе жыта гусцей.
Назар:
Ну, чэсная публіка, трэба да суседзяў з Багачом зайсці.
Гучыцьмузыка. Выстройваецца шэсце.
Частка2
Гучыць беларуская музыка. Уваходзіць гаспадыня, засцілае стол.
Міхась! Дапамажы, калі ласка, стол накрыць!
Можа, скора да нас госці ў хату прыйдуць, са святам віншаваць будуць!
Гаспадар Міхась:
Можа ніхто не прыйдзе, а ты ўсё прыбіраешся з самае раніцы!
Гаспадыня Ганна:
Прыйдуць! Магчыма, прыйдуць. Са святам віншаваць будуць, добрыя песні спяваць будуць. А ты б ішоў ды апрануўся па-святочнаму, бо свята Багача сёння ў нашай хаце!
Гаспадыня накрывае на стол. Чуецца стук.
Гаспадыня Ганна:
Міхась, скарэй дзверы адчыняй! Госці ідуць! Багач нясуць!
Госць:
Ці дома гаспадар? Ці дома гаспадыня?
Госць:
Ідзе Багач багаты – адчыняй дзверы, хто яму рады.
Гаспадар Міхась:
Дома! Вельмі рады я багачу – дзверы адчыніць хачу!
Госць:
Дзень добры, гаспадынька! Ідзе Багач чыстымі нівамі, вязе багаты ўраджай вазамі.Добры дзень таму, хто ў гэтым даму!
Госць:
А ці Багата ваша хата?
Гаспадар Міхась:
Багата!
Госць:
А ці добры ўраджай вы сабралі ў гэтым годзе?
Гаспадыня Ганна:
Добры!
Госць:
Ну, раз добры ўраджай Вы сабралі, дык, гаспадынька Ганна, нам дагаджай! Насып зерне на Багач! Ды не шкадуй! Каб у новым годзе яшчэ лепшы быў у цябе ўраджай!(Гаспадыня сыпле зерне ў Лубок).
Госць:
Прыйшоў Багач – скідай рагач, бяры сявеньку ды сей памаленьку! З багачом велічаем! Мы ж твайго двара не мінаем!
Госць:
Багач на пачэсны кут адпраўляем. (Гаспадыня ставіць Багач на покуць).
І ўсім вам шчасця, здароўя жадаем!
Дык няхай жа вам будзе чыста ў полі, багата ў хаце!
Даўгалецця і згоды, век гора не знаці!
Госць:
Гаспадыня Ганна:
Ручнік! Ручнічок!
Аберажы наш лубок.
Багач, Багач!
Не забывай нашай нівы!
Дай ніве спор у снапах,
Стагамі ў гумне, зярном у клеці!
Гаспадыня Ганна:
Дзякуй, дзякуй, госцейкі, што нашу хату не абышлі, добрыя словы для нас знайшлі! А цяпер, даражэнькія, за стол наш сядайце, нашых пачастункаў паспытайце!
Усе сядаюць за стол, частуюцца стравамі.
Госці:
Ну, мабыць, ужо час і песню заспяваць?
Гаспадыня Ганна:
Калі ласка, заспявайце.
Усе спяваюць песню “Зайграй жа мне, дударочку”
Зайграй жа мне, дударочку,
А я патанцую.
А за гэта цябе, мілы, мёдам пачастую.
Тум-тум,тум-та,тум-та
Мёдам пачастую.
Зайграй жа мне, дударочку,
Як сам разумееш,
Зайграй жа мне , дударочку,
Тое , што ўмееш.
Тум-тум,тум-та,тум-та
Тое, што ўмееш.
А як дуду пачуюць,
Самі ножкі танцуюць.
Тум-тум, тум-та, тум-та
Самі ножкі танцуюць.
Гаспадар Міхась:
Вясёлую песню госцейкі праспявалі. А зараз прапаную вам адгадаць
загадкі:
1.Не шкадуюць мяне, мнуць,
У печ гарачую кладуць.
А як вынуць, дык нажом
Будуць рэзаць за сталом (Хлеб).
2. Гарбаты дзядок усё поле аббегаў (Серп).
3. Ляжыць мужычок у залатым каптане, сам устаць не можа,
а людзі яго падымаюць (Сноп).
4. На коніку сем саколікаў, кожны ў каптаночку (Авёс).
5. Чорная свінка мае тры спінкі(Грэчка).
Свае адносіны да хлеба народ адлюстраваў у шматлікіх прыказках прымаўках, казках і песнях.Давайце разам прыгадаем прыказкі, у якіх ёсць слова “хлеб”. (Усе госці па аднаму гавораць прыказкі):
-Хлеб-усяму галава.
- Без працы няма чаго хлеба шукаці.
- Хто рана ўстае,у таго хлеба стае.
- Найсмачнейшы хлеб ад сваёй працы.
Гаспадыня Ганна:
А вы, госцейкі, ужо гадалі? З лёгкай рукой сейбіта шукалі?
Госць:
Ой, нешта мы загаманіліся і пра гаданне тое забыліся.
Гаспадыня Ганна:
А я рэшата яек адварыла, пакуль вас чакала.
Гаспадар прыносіць рэшата з яйкамі.
Госць:
А цяпер да справы прыступім! Яйкі аблупім. Каму круглае,
без ямкі прыпадае, той першы ніву засявае. Выйграў вось
гэты гаспадар! Няхай жа яго рука будзе лёгкай і багатай.
Госць:
А ці дазволіце, гаспадары, у гэтай хаце прыпеўкі праспяваць?
Гаспадар:
Калі ласка, дазваляю.
Усе спяваюць прыпеўкі.
На зарэ снапы носяць,
Пры свячы вячэраюць.
Ой, выйдзі, гаспадару,
Напроці свайго двору.
Дай на жыта стадолу,
А для жэнчыкаў святліцу.
Ты скупы, гаспадару,
Ты не стой за дзвярыма,
Вынесь бочку піва
І гуску на закуску.
Госць:
А ці можна ў вашай хаце крыху патанчыць?
Гаспадыня Ганна:
Канечне ж, госцейкі дарагія! Танцуйце!
Усе танцуюць танцы “На рэчаньку”, “Падыспань”, “Кракавяк”
Госць:
Адары, гаспадынька Ганна, нас у добры час!
Госць:
Пойдзем, пойдзем са двара мы да дзядзькі Назара!
Гаспадыня Ганна:
Вось вам, госцейкі, добры збаночак мёду, каб салодка было вам усю дарогу!
Госць:
Дай жа Божа гэтай хаце нічога дрэннага не знаці!
Госць:
Каб было чым засяваці, ды яшчэ болей нажынаці!
Усе разам:
А праз год новага Багача чакаці!
Да пабачэння, даражэнькія!
Гучыць беларуская народная песня.Усе выходзяць.
разгарнуць » / « згарнуць